Select your language

2015_03_12_02На кафедры міжнароднага турызму апублікаваны новыя навучальныя выданні. У серыі «Класічнае ўніверсітэцкае выданне» выдадзены дапаможнік Л. М. Хухлындзінай, Л. М. Гайдукевіча "Турызм і культурная спадчына", рэкамендаваны ВМА па гуманітарнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-26.02.0206 "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму).

У дапаможніку разгледжаны пытанні аховы і выкарыстання культурна-гістарычнай спадчыны, спецыфікі развіцця культурнага турызму і дадзена характарыстыка культурнай спадчыны асобных краін свету.

Таксама аўтарскім калектывам кафедры пад кіраўніцтвам прафесара С. А. Хоміч выдадзена навуковае выданне «Геаграфія міжнароднага турызму Рэспублікі Польшча" на рускай і польскай мовах з электронным дадаткам. У выданні разгледжаны пытанні аптымізацыі турыстычнага абмену паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь.

Названыя навінкі вучэбнай літаратуры знаходзяцца ў бібліятэцы факультэта міжнародных адносін.