З 11 сакавіка па 11 мая 2015 г. у аддзеле сацыяльнай работы УВРМ (каб. 102 Галоўнага навучальнага корпуса) з 14-00 да 17-00 прымаюцца заявы ад работнікаў БДУ аб выдзяленні пуцёвак дзецям у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем у САК БДУ «Брыганціна» на I-II змены ў перыяд з 3 чэрвеня па 10 ліпеня 2015 года працягласцю 18 дзён кожная ў адпаведнасці з графікам:
першая змена з 03 чэрвеня па 20 чэрвеня
другая змена з 23 чэрвеня па 10 ліпеня
трэцяя змена з 13 ліпеня па 30 ліпеня.
УВАГА!
Заявы ад работнікаў аб выдзяленні пуцёвак дзецям на III змену прымаюцца ў каб. 515 Галоўнага навучальнага корпуса БДУ з 9-30 да 16-00.
Да заявы прыкладаюцца дакументы:
-
копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
-
даведка з працы 2-га з бацькоў (маці ці бацькі) аб адсутнасці забеспячэння ў бягучым годзе дзіцяці пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем, аформленая не раней чым за два тыдні да адпраўлення дзіцяці ў лагер на II-ю і III- змены.
Даведкі па тэлефоне 209 53 44 (звяртацца да Пазняковай Ганны Юр'еўны).