Select your language

2015_03_10_02Запрашаем прыняць удзел у Конкурсе літаратурнай творчасці, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Арганізатарамі Конкурсу з'яўляюцца Фундаментальная бібліятэка БДУ, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, культурна-асветніцкае аб'яднанне «Наша Русь».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу";
  • «Студэнцтва выдатная пара»;
  • «Каханне прыйдзе нечакана...»;
  • «Два генія — два сучасніка: М. Багдановіч і С. Ясенін»;
  • «Ва ўсім мне хочацца дайсці да самай сутнасці ...»: філасофская лірыка.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Конкурсе можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: http://www.library.bsu.by/?vpath=/about/news/2015/0502

Творчыя працы прымаюцца да 20 сакавіка 2015 г. Іх неабходна даслаць на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Па выніках Конкурсу пераможцы ўзнагароджваюцца памятнымі прызамі і дыпломамі.

Прымайце ўдзел у конкурсе!