Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным універсітэтам «МІПСА» 27 мая 2015 г. праводзяць навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных «70 гадоў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1945-2015 гг.). Мой свет: парадак дня ўстойлівага развіцця пасля 2015 г.»
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя Рэспублікі Беларусь да 35 гадоў.
Для ўдзелу ў працы канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 30 сакавіка 2015 г. накіраваць па электроннай пошце на адрас
Тэматыка канферэнцыі:
-
Садзейнічанне паступальнаму эканамічнаму росту і ўстойліваму развіццю пасля 2015 г. (Ахова лясоў, мораў і іншых відаў прыродных аб'ектаў; Ахова глабальнага клімату ў інтарэсах цяперашняга і будучага пакаленняў; Міжнародны гандаль і развіццё);
-
Ролю ААН у садзейнічанні ўсталяванню новага гуманітарнага парадку (Адсутнасць дыскрымінацыі і пераследу; Правы народаў на самавызначэнне і ўстойлівае развіццё; Прадухіленне паміж- і ўнутрыдзяржаўных канфліктаў).
-
Гуманітарнае вымярэнне развіцця (Падтрымка непрацаздольных асоб; Міграцыя і развіццё; Права на інфармацыю як элемент ўстойлівага развіцця)
Арганізатары паведамяць удзельнікам, запрошаным для выступу да 15 красавіка 2015 года. Да пачатку канферэнцыі выступоўцам неабходна будзе прадставіць навуковыя артыкулы аб'ёмам да 10 стар. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых прац. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць: тэл. (017) 212-69-11 (Міхайлава Ганна Сяргееўна).
Удзельнікі канферэнцыі атрымаюць дыпломы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
Асобы, якія не атрымаюць запрашэнне на ўдзел ў канферэнцыя ў якасці выступоўцаў, могуць прыняць удзел у дыскусіі.