3 сакавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках клуба «Дзелавыя зносіны» прайшла сустрэча з дырэктарам гісторыка-культурнага фонду «Ляліва» Іванам Іванавічам Гардзіеўскім. На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі кафедры К. В. Грыневіч, Л. П. Торапава, В. С. Жукавец, а так жа студэнты другога курсу спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка» і «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму».
Сустрэча была прысвечана 155-годдзю з дня нараджэння мэра горада Мінска Караля Чапскага. У гонар яго рэфарматарскіх пачынанняў і дасягненняў быў паказаны дакументальны фільм, у якім распавядалася аб дзейнасці мэра на карысць нашага горада. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй невялікага мястэчка пад Мінскам — в. Прылукі, дзе і цяпер знаходзіцца сядзіба Чапскіх. Цікавасць выклікала дзейнасць фонду «Ляліва». Дырэктар фонду падзяліўся сваімі планамі на будучыню і запрасіў студэнтаў наведаць в. Прылукі. Сустрэча выклікала цікавасць у студэнтаў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якія выказалі жаданне працягнуць экскурсіі, пачатыя іх калегамі па праекце ў мінулым годзе.
Тэкст: К. В. Грыневіч, фота: Валерыя Жук


