4 сакавіка 2015 г. БДУ наведаў Член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі В. А. Гошын. Пасля сустрэчы з рэктарам універсітэта і дэканамі факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта ў Зале пасяджэнняў Савета БДУ В. А. Гошын прачытаў публічную лекцыю на тэму «Перспектывы развіцця Еўразійскай інтэграцыі і ўдасканаленне мытнага заканадаўства ЕАЭС». Сярод слухачоў былі не толькі выкладчыкі і студэнты нашага ўніверсітэта, але і прадстаўнікі БНТУ і БелДУТ. У канцы лекцыі міністр адказаў на пытанні прысутных.