На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне чатырнаццатага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.
Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.
Чатырнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 30 чэрвеня 2015 года. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.
Тэрмін падачы артыкулаў: да 15 красавіка 2015 г. (могуць працягвацца, сочыце за сайтам www.nirs.by)
Тэматыка артыкулаў:
-
да 70-годдзя Вялікай Перамогі
-
эканоміка
-
фінансы і банкаўская справа
-
менеджмент
-
маркетынг
-
дзяржава і права
-
права і юрыспрудэнцыя
-
паліталогія
-
гісторыя
-
міжнародныя адносіны
-
міжнародны турызм
-
мытная справа
-
культуралогія
-
лінгвакраіназнаўства
-
сучасныя замежныя мовы і іншыя.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце http://www.nirs.by
Калі ў Вас узніклі якія-небудзь пытанні – звяртайцеся ў навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ
Дасылайце свае артыкулы!