Select your language

2015_02_19_03Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе Вас аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ — 2015» згодна з загадам Рэктара БДУ №112-ПС ад 05.02.2015 г.

10 сакавіка 2015 г. адбудзецца дадатковы агульнаўніверсітэцкі адборачны тур у актавай зале Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8) з 12.00 да 18.00. Адборачны тур праводзіцца ў фармаце адкрытага кастынгу (заяўкі запаўняюцца на месцы правядзення адбору).

Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыі: песня, танец, размоўны жанр, арыгінальны жанр.

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб фестывалі эстрады БДУ. www.culture.bsu.by; http://vk.com/estradabsu2015.

За даведкамі звяртацца: Упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; 209-50-53