
Мадэль ААН на факультэце міжнародных адносін пачынае прыём заявак!
Вам не абыякавыя падзеі, што адбываюцца ў свеце?
Вы гатовыя на некалькі дзён акунуцца ў свет дыпламатыі, палітычных дэбатаў і адчуць сябе часткай чагосьці вялікага і значнага?
Вы хочаце палепшыць сваё валоданне прафесійнай лексікай на замежнай мове?
Вы хочаце патрэніравацца ў выступленнях на публіцы?
Тады, Мадэль ААН на факультэце міжнародных адносін БДУ месца менавіта для Вас!
КАЛІ?
8—11 красавіка 2015 года.
ДЗЕ?
Факультэт міжнародных адносін БДУ (г. Мінск, вул. Ленінградская 20)
ДЗЕ МОЖНА ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ?
На гэты раз на Ваш выбар прадстаўлены чатыры органы на англійскай, французскай і рускай мовах:
Савет бяспекі — Security Council (English)
Парадак дня — Agenda:
- Situation in Ukraine;
- Ukrainian migrants 'status in the neighboring countries;
- Situation in Nigeria.
Эканамічны і сацыяльны савет — Economic and Social Council (English)
Парадак дня — Agenda:
- Economic and Social Position of Refugees;
- Ecological Catastrophes and IDPs;
- Financing of parties involved in armed conflicts.
Гістарычны савет бяспекі — Conseil de Sécurité Historique (Français)
Парадак дня — l 'Ordre du Jour:
- Cambodge et le régime de khmers rouges;
- Les guerres de Yougoslavie.
6-ы Камітэт Генеральнай Асамблеі (па прававых пытаннях)
Парадак дня:
- Злачынствы ў кіберпрасторы і іх прававое рэгуляванне;
- Парушэнне нормаў міжнароднага права ў краінах, якія знаходзяцца ў стану канфлікту.
Удзел у Мадэлі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на факультэце міжнародных адносін БДУ абсалютна БЯСПЛАТНЫ!
Вы можаце запоўніць заяўку тут (http://goo.gl/forms/7vu0wgZ8fF)
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, вы можаце напісаць іх нам на наш электронны адрас:
З нецярпеннем чакаем вашых заявак і да сустрэчы!