Select your language

2015_02_2320 лютага 2015 г. адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ.

Сустрэчу адкрыў рэктар БДУ С. У. Абламейка, які прадставіў Уладара аўдыторыі і пазнаёміў з фактамі яго багатай біяграфіі. Мітрапаліт скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, затым быў накіраваны ў Рускую духоўную місію ў Ерусаліме. У 1982 г. ён становіцца намеснікам начальніка Рускай духоўнай місіі ў Ерусаліме. З 1986 г. прызначаны начальнікам Рускай духоўнай місіі ў Ерусаліме і ўзведзены ў сан архімандрыта. Мітрапаліт Павел таксама прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву ў ЗША, Канадзе і Еўропе. У цяперашні час Уладыка з'яўляецца рэктарам інстытута тэалогіі пры БДУ. Дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі павіншаваў Мітрапаліта Паўла з Днём нараджэння (19 лютага).

Мітрапаліт пачаў сустрэчу з размовы аб уступленні студэнтаў у дарослае жыццё. Уладыка падкрэсліў, што гэта час, калі зараджаецца каханне і сяброўства. Ён шмат разважаў пра веру. Уладыка расказаў пра адзін з перыядаў свайго жыцця, калі ён быў намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.

Гаворачы аб запаведзях, Уладыка адзначыў, што не варта ўспрымаць іх гэтак літаральна і людзі могуць рабіць добрыя справы, не выходзячы з хаты. Мала мець карысць на Зямлі, чалавек павінен імкнуцца ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.

Далей Мітрапаліт павіншаваў з пачаткам Вялікага Посту. Уладыка завастрыў увагу на тым, што абмежаванне ў ежы — гэта толькі сродак. Галоўная ж мэта — навучыцца кіраваць сабой. Падчас посту павінна быць гармонія, не павінна быць ні гневу, ні лютасьці, ні зайздрасці. Чалавек павінен навучыцца кіраваць сваімі пачуццямі і думкамі, а задачы Царквы — дапамагчы чалавеку змяніцца.

Затым Мітрапаліт Павел адказаў на пытанні аўдыторыі. У канцы сустрэчы Мітрапаліт падзякаваў за ўвагу і пакінуў запіс у кнізе для ганаровых гасцей: «Сардэчна дзякую рэктару БДУ і дэкану факультэта міжнароднага за магчымасць зносін з выкладчыкамі і студэнтамі. Радуюся таму, што наша Айчына надае вялікую ўвагу падрыхтоўцы высокапрафесійных дыпламатычных работнікаў. Малітоўна жадаю Вам поспехаў! Рэспубліцы Беларусь патрэбны не толькі патрыёты, але і прафесіяналы, хто мог бы абараняць Айчыну на ўсіх узроўнях і ва ўсіх абласцях."

 

{gallery}2015/2015_02_20_03{/gallery}