Select your language

2015_02_20_02Замежныя студэнты ФМА наведалі УП "Скарбніца".
«Скарбніца» — навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў больш за 30 гадоў вырабляе вырабы, якія з'яўляюцца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. 

«Скарбніца» таксама займаецца рэканструкцыяй традыцыйнага беларускага касцюма, распрацоўкай стылізаваных этна-калекцый адзення. Мастакі і майстры «Скарбніцы» — прафесіяналы і знаўцы сваёй справы. Абапіраючыся на старадаўнія беларускія тэхнікі, спецыялісты ствараюць унікальныя творы, укладваючы ў іх часцінку цяпла і аўтарскай індывідуальнасці. Сучасныя вырабы «Скарбніцы» адпавядаюць актуальным тэндэнцыям і самым высокім стандартам якасці.

Удзельнікі экскурсіі наведалі майстар-клас па саломапляценні і ткацтве. Кожны зрабіў традыцыйны беларускі сувенір сваімі рукамі.

{gallery}2015/2015_02_20_02{/gallery}