Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ 2015».
Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыі: песня, танец, размоўны жанр, арыгінальны жанр.
Апошні тэрмін падачы заяўкі ад факультэта да ўдзелу ў фестывалі — 23 лютага 2015 года. ЗАЯЎКА павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:
-
Спіс канцэртных нумароў: намінацыя, назва нумара, аўтар слоў, музыкі.
-
Выканаўца нумара: прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт, курс, група.
-
Кантактныя тэлефоны куратара ад факультэта і самога ўдзельніка.
Першы агульнаўніверсітэцкі тур адбудзецца: 25—26 лютага 2015 г. у актавай зале Ліцэя БДУ, вул. Ульянаўская, 8.
Другі агульнаўніверсітэцкі (канцэртны) тур Фестывалю эстрады БДУ будзе праходзіць 18 сакавіка 2015 г.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў ПАЛАЖЭННІ аб фестывалі эстрады БДУ.
За даведкамі звяртацца: Упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т-Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; 209-50-53.