Select your language

2015_02_1812 лютага па ініцыятыве старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч і Ю. Л. Майсюк на занятак па англійскай мове як другой замежнай быў запрошаны прадстаўнік фінансавых колаў Германіі — Аляксандр Хайнельт. Маючы 20 гадовы вопыт працы ў сферы інвестыцый, з'яўляючыся ў цяперашні час кансультантам, Аляксандр падзяліўся са студэнтамі 2 курса аддзялення "Сусветная эканоміка» сваімі поглядамі на асаблівасці дзелавога этыкету, прывёў прыклады са сваёй практыкі, распавёў пра асаблівасці вядзення бізнесу з прадстаўнікамі розных краін.

Госць высока ацаніў падрыхтаваныя студэнтамі рэкламныя ролікі, адзначыў творчы падыход у вырашэнні бізнес задач, выдатнае валоданне мовай і арыгінальнасць ідэй.

Гасцямі клуба «Дзелавыя зносіны» на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў часта бываюць прадстаўнікі як айчыннага, так і замежнага бізнесу. Такія сустрэчы даюць магчымасць студэнтам задаць хвалюючыя іх пытанні напрамую і пачуць інфармацыю з першых вуснаў.

2015_02_18_01_01

2015_02_18_01_02