Увага !!! Парадак ліквідацыі акадэмічных запазычанасцяў:
Першая пераздача — у перыяд з 16 па 28 лютага 2015 г. згодна з устаноўленым графікам (гл. графікі прыёму акадэмічных запазычанасцяў на інфармацыйных стэндах кафедраў).
Студэнты, якія не змогуць пераздаць экзамен (залік) выкладчыку ва ўстаноўлены тэрмін, будуць пераздаваць акадэмічную запазычанасць камісіі.
Прыём запазычанасцяў па курсавых работах (праектах), па вытворчай практыцы таксама ажыццяўляецца камісіяй.
Студэнтам, якія не з'явіліся ва ўстаноўленыя тэрміны на першую пераздачу экзамену (заліку) без дакументальна пацверджанай уважлівай прычыны, будзе выстаўлена нездавальняючая адзнака. Дадзеная катэгорыя студэнтаў пераздае акадэмічную запазычанасць камісіі.
Пераздача камісіі — у перыяд з 2 па 5 сакавіка 2015 г. згодна з устаноўленым графікам (гл. графікі прыёму акадэмічных запазычанасцяў на інфармацыйных стэндах кафедраў).
За дакументамі на пераздачу звяртацца ў дэканат (518 каб.) з 10.00 да 16.00 (з 13.00 да 14.00 абед). Пры сабе мець заліковую кніжку!