Дарагія сябры! Выпускніцы нашага факультэта Карыне Васілец (Логвінавай) тэрмінова патрабуецца дапамога. Два гады таму лекары выявілі ў дзяўчыны пухліну. Пастаўлены дыягназ (злаякасная шваннома) зрабіў яе непрацаздольным інвалідам I групы. Ёй усяго 25 гадоў! На жаль, айчынная медыцына не валодае матэрыяльнай базай для адэкватнага лячэння гэтай хваробы, якая прагрэсуе з кожным днём.
Тым не менш, Карына і яе родныя не маюць намеру здавацца. Нямецкая анкалагічная клініка гатова правесці аперацыю па выдаленні ракавай пухліны. Аднак кошт прапанаванага лячэння складае 107 000 еўра, што, на жаль, з'яўляецца цалкам непад'ёмнай сумай для блізкіх Карыны. Ім застаецца спадзявацца толькі на дабрыню і спагадлівасць незнаёмых людзей.
У Вашых сілах даць Карыне шанец. Не заставайцеся абыякавымі! Калі ласка, прыміце ўдзел у дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на лячэнне. Ахвяраваўшы некалькі хвілін свайго часу, Вы можаце выратаваць маладой дзяўчыне жыццё!
Падрабязнасці: http://dvasilets.wix.com/karyna
Уступайце ў групу ў кантакце, падзяліцеся з сябрамі: http://vk.com/club86198158