У рамках святкаванняў, прысвечаных Дню беларускай навукі, навукоўцы БДУ ўдастоены ўзнагарод. Прыемна, што навукоўцы факультэта міжнародных адносін таксама адзначаны годнымі ўзнагародамі. Так, 23 студзеня 2015 г. Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ўзнагароджаны прарэктар па вучэбнай рабоце, загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін прафесар Аляксей Васільевіч Данільчанка за шматгадовую плённую працу ў галіне падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. А 28 студзеня 2015 г. на пасяджэнні Савета БДУ Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі ўрачыста ўзнагародзілі дацэнта кафедры міжнародных эканамічных адносін Алену Адольфаўна Сямак за даследаванні ў сферы інтэграцыйных працэсаў у рамках еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і шматлікія публікацыі па дадзенай тэматыцы.
Віншуем нашых калег і жадаем новых дасягненняў!
{gallery}2015/2015_01_30{/gallery}