22 студзеня 2015 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае ўшанаванне лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і выкладчыкаў БДУ павіншаваў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Жураўкоў, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш, сакратар савета фонду Юлія Пашкевіч.
Пасведчаннем аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за поспехі ў вучобе і навуцы ўзнагароджана студэнтка 5 курса ФМА Кацярына Кумец. Пасведчанні фонду ўручаны таксама студэнтцы 4 курса ФМА Таццяне Сачак і студэнтцы 5 курса ФМА Кацярыне Таўгень — пераможцам XIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў.
Грамату за паспяховы ўдзел у конкурсе на лепшую навуковую працу студэнтаў БДУ атрымаў студэнт 5 курса ФМА Арцём Семчык.
{gallery}2015/2015_01_23{/gallery}