23 студзеня 2015 г. аспіранты ФМА БДУ наведалі выставу, арганізаваную ў Ліцэі БДУ і прысвечаную Дню беларускай навукі. На выставе навукова-тэхнічных дасягненняў і інавацыйнай дзейнасці прадстаўлены навуковыя распрацоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Выбар месца правядзення выставы і сходу навуковай грамадскасці не выпадковы, так як у гэтым годзе ўсе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускай навукі, праходзяць пад дэвізам «Моладзь. Навука. Інавацыі».
У экспазіцыі БДУ прадстаўлены 11 лепшых распрацовак ВНУ. Сярод іх як ужо вядомыя тэхналогіі, так і новыя, якія ў цяперашні час праходзяць апрабацыю па ўкараненні ў айчынныя вытворчасці. Напрыклад, высокатэмпературны трохзональны цеплавізар «ІТ-3СМ». Функцыянальныя магчымасці гэтай навінкі значна пашыраны ў параўнанні з традыцыйнымі падобнымі канструкцыямі. Дадзеная прылада прызначана для бескантактавага вызначэння і візуалізацыі тэмпературнага поля бачнай паверхні гарачых цел ў дыяпазоне 800—1700° С. Яго прымяненне эфектыўна пры наладцы і кантролі розных высокатэмпературных цеплатэхнічных працэсаў.
Акрамя таго, на выставе прадэманстраваны прылада дыстанцыйнага маніторынгу мабільных аб'ектаў АГЕНТ В-602, комплексы лабараторнага абсталявання па фізіцы, высокаэфектыўныя магутныя крыніцы сілкавання шырокага прымянення, прыборы дыстанцыйнай спектраскапіі для зандзіравання Зямлі —фотоспектральная сістэма ФСС, шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Alma-Meter» і многае іншае.
{gallery}2015/2015_01_23_02{/gallery}