Святочны калядны настрой прыйшоў і на ФМА. Інтэрнацыянальныя Санты і Дзядулі Марозы, мілыя Снягуркі, падарункі, конкурсы і, вядома ж, прысмакі — вось сакрэт ідэальных Каляд ад лінгвакраязнаўчага клуба кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў FIR CLUB "Britain & America in Focus".
Свята чараўніцтва і пярэдадня Новага года «Xmas Adventure» адбылося ў пятніцу 19 снежня 2014 г. Калядныя конкурсы і прызы разбавілі шэрыя заліковыя будні арганізатараў і гасцей свята.
Па традыцыі "рускі" Дзед Мароз правёў конкурс народнай казкі: ўдзельнікі прадэманстравалі высокае акцёрскае майстэрства. Галантны французскі Санта даваў майстар-клас па гаварэнні кампліментаў. Санта Вялікабрытаніі вучыў заварваць традыцыйную англійскую гарбату. Амерыканскі Санта быў вельмі рады наведаць наш факультэт і ўбачыць, наколькі папулярныя калядныя матывы ў кінематографе. Упрыгожванне елкі было вельмі незвычайным, дзякуючы японскаму Дзеду Марозу: госці вешалі цацкі з дапамогай палачак для сушы!
Утульная дружалюбная абстаноўка не пакінула нікога абыякавым, а цікавыя конкурсы зарадзілі невычэрпнай энергіяй як удзельнікаў, так і гледачоў.
Наш клуб FIR CLUB "Britain & America in Focus" заўсёды рады бачыць гасцей! Сачыце за навінамі ў нашай групе https://vk.com/bandaf! Да сустрэчы ў наступным новым годзе!