Select your language

2015_01_09_03Запрашаем вас прыняць удзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы і перспектывы інавацыйнага развіцця ўніверсітэцкай адукацыі і навукі», якая адбудзецца з 26 па 27 лютага 2015 г. ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. 

Плануемыя напрамкі работы канферэнцыі:

1. Сусветныя тэндэнцыі, традыцыі і інавацыі ў навукова-адукацыйнай прасторы ўніверсітэтаў;
2. Роля сацыягуманітарных ведаў ва ўмовах глабалізацыі эканомікі і інфармацыйнай прасторы;
3. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі і навуковых даследаваннях;
4.Развіццё фундаментальных асноў сучаснай тэхнікі, тэхналогіі і прыродазнаўства.

У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне круглага стала на тэму «Праблемы і перспектывы развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці моладзі ва ўніверсітэтах»

Больш падрабязна >>>