Чароўны перадкалядны настрой і атмасферу сапраўднай казкі падарылі факультэту студэнты-італьяністы 19 снежня!
Святочны вечар традыцыйна прайшоў у фармаце "Mercatino di Natale" (Калядны кірмаш).
Гасцей ветліва сустракалі ў майстэрні "Le mani di fata", прадставіўшы магчымасць палюбавацца сапраўднымі творамі мастацтва, зробленымі рукамі саміх студэнтаў. Таксама жадаючыя маглі сфатаграфавацца для навагодняй паштоўкі і прыняць удзел у конкурсе на лепшае віншаванне "Auguri augurissimi".
Каляднае прадстаўленне дазволіла атрымаць асалоду ад цяпла і ўтульнасці каля хатняга каміна дружнай італьянскай сям'і. Разам з галоўнымі героямі, дзядулем і яго ўнучкай, гледачы даведаліся пра вытокі традыцыі ўпрыгожвання елкі, аб паходжанні Babbo Natale і пра тое, як святкуюць Каляды ў розных краінах. Аповед суправаджаўся выкананнем калядных гімнаў, вершаў і вясёлых песень на розных мовах.
Свята завяршылася салодкім сталом "Tavola dolce", дзе госці змаглі паспрабаваць традыцыйныя калядныя прысмакі.
Шчаслівых Калядаў і вялікіх поспехаў у Новым 2015 !!!
Аўтары артыкула: Юлія Шыман, Аляксандра Панарына, Анастасія Бордак.
{gallery}2014/2014_12_19{/gallery}