Select your language

21 лістапада на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшоў дзень адчыненых дзвярэй для будучых абітурыентаў і іх бацькоў. Маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства наведала больш чым 200 жадаючых  падрабязней даведацца пра асаблівасці навучання на факультэце.

Госці размяшчаліся ў дзвюх аўдыторыях па блоках у залежнасці ад спецыяльнасцей, што дало магчымасць ахапіць максімальна шырокае кола пытанняў і забяспечыць камфортнае ўзаемадзеянне. На сустрэчы яны змаглі паразмаўляць з прадстаўнікамі адміністрацыі, загадчыкамі кафедраў, вядучымі выкладчыкамі, а таксама студэнтамі факультэта.

Падчас дыялогу былі закрануты розныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ўступным іспытам, у тым ліку прахадным балам і іншым аспектам. Будучыя абітурыенты даведаліся пра асаблівасці вывучэння замежных моў і магчымасці акадэмічнай мабільнасці, якія адкрываюцца перад навучэнцамі факультэта.

Атрымаў асвятленне і іншы бок студэнцкага жыцця. Студэнты факультэта, у тым ліку члены Студэнцкай куратарскай службы расказалі гасцям аб грамадскай дзейнасці, творчых і навуковых аб'яднаннях, а таксама актыўна адказвалі на іншыя пытанні, якія цікавяць абітурыентаў і іх бацькоў.

Выказваем падзяку ўсім удзельнікам мерапрыемства і жадаем бачыць вас у ліку абітурыентаў і студэнтаў нашага факультэта!