Select your language

Віншуем студэнтаў факультэта Марыю Важнік, студэнтку 1 курса спецыяльнасць «міжнародная лагістыка», і Данііла Сіліванава, студэнта 4 курса спецыяльнасць «мытная справа», з перамогай у спаборніцтвах па бадмінтоне!

Ваша перамога — гэта вынік упартых трэніровак, дысцыпліны, дакладнасці і сапраўднага каманднага духу. Вы годна прадставілі факультэт.

Ганарымся вамі! Новых перамог і яркіх стартаў!