На факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася першая сустрэча ў рамках новага праекта студэнцкага навуковага таварыства (СНТ) – "Навука ў фокусе". Мерапрыемства сабрала студэнтаў, якія цікавяцца даследчай дзейнасцю.
СНТ – гэта аб'яднанне студэнтаў, створанае для развіцця навукова-даследчай працы, абмену ведамі і падтрымкі даследчыкаў-пачаткоўцаў.
У якасці спікераў на сустрэчы выступілі:
- Алеся Пятроўна Рубо - намеснік дэкана па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
- Вольга Уладзіміраўна Ждановіч - старшыня Савета НДРСА ФМА БДУ, старшы выкладчык кафедры еўразійскіх даследаванняў.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з навуковым календаром факультэта, абмеркавалі каштоўнасць і сэнс навуковай дзейнасці, а таксама атрымалі практычныя рэкамендацыі для студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў навуцы. Сустрэча прайшла ў прадуктыўнай і натхняльнай атмасферы.
Арганізатары дзякуюць усім, хто далучыўся да мерапрыемства, і запрашаюць да ўдзелу ў будучых сустрэчах. Наперадзе - шмат цікавага.