23 кастрычніка 2026 г. старшыня Савета маладых вучоных ФМА БДУ, выкладчык кафедры міжнароднага права К.А. Шмакава і старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка прынялі ўдзел у рабоце II Беларуска-Кітайскага модадзевага форуму "Вопыт рэалізацыі маладзёжнага супрацоўніцтва ў навуцы паміж Беларуссю і Кітаем", арганізаванага сумесна БНТУ і Саветам маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё форуму прайшло з удзелам першага намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Р. Бахановіча і саветніка-пасланніка Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Сун Яньпін.
Выкладчыкі ФМА выступілі з дакладамі на англійскай мове на секцыі 1 "Вопыт работы з таленавітай моладдзю і перспектывы супрацоўніцтва маладых вучоных Беларусі і Кітая". К.А. Шмакава азнаёміла са стратэгічнымі прыярытэтамі і перспектывамі ўзаемадзеяння КНР і Рэспублікі Беларусь у сферы міжнародных сямейных праваадносін, а К.І. Лешчанка расказала аб праектах філіяла Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску як прыкладзе шматбаковага гуманітарнага супрацоўніцтва. Па выніках форуму будзе выпушчаны зборнік матэрыялаў.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 маладых вучоных, уключаючы прадстаўнікоў БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДПУ ім. М. Танка, БДУІР, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і інш., а таксама Паўночна-Усходняга ўніверсітэта (г. Шэньян, Кітайская Народная Рэспубліка).
Больш падрабязна пра форум:
Крыніца 1
Крыніца 2
Крыніца 3