Select your language

22 кастрычніка 2026г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася XX Міжнародная навуковая канферэнцыя "Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам".

Арганізатарам мерапрыемства з'яўлялася кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ. У склад аргкамітэта канферэнцыі ўвайшлі:

  • кандыдат палітычных навук А.А. Дастанка, дацэнт, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ;
  • кандыдат педагагічных навук М.Ф. Арсенцьева, дацэнт, загадчык кафедры РГМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат гістарычных навук В. Р. Баравы, дацэнт, загадчык кафедры усходазнаўства ФМА БДУ;
  • доктар педагагічных навук А.В. Ваявода, прафесар кафедры педагагічнай культуры і кіравання ў адукацыі МДІМЗ Універсітэта (МЗС Расіі);
  • кандыдат філалагічных навук А.Ф. Дрозд, дацэнт кафедры АМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат філалагічных навук С.А. Дубінка, дацэнт, загадчык кафедры АМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат філалагічных навук М.В. Золатава, дацэнт, загадчык кафедры англійскай мовы для гуманітарных спецыяльнасцей Ніжагародскага дзяржуніверсітэта ім. М. І. Лабачэўскага;
  • кандыдат філалагічных навук Т. В. Караічова, прафесар кафедры АМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат філалагічных навук І.І.Клімава, прафесар, кіраўнік Дэпартамента моўнай падрыхтоўкі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ;
  • доктар эканамічных навук, кандыдат педагагічных навук, Мельнічук Марына Уладзіміраўна, прафесар, загадчык кафедры англійскай мовы і прафесійнай камунікацыі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ;
  • дацэнт кафедры англійскай мовы і прафесійнай камунікацыі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ, Стараверава Ніна Пятроўна;
  • доктар педагагічных навук Л.П.Косцікава, прафесар кафедры замежных моў інстытута гісторыі, філасофіі і палітычных навук Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С.А.Ясеніна;
  • кандыдат педагагічных навук М. В. Натуркач, дацэнт кафедры АМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат гістарычных навук А. П.Рубо, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце ФМА БДУ;
  • кандыдат гістарычных навук А.У. Селіванаў, дацэнт, намеснік дэкана па інфармацыйных тэхналогіях ФМА БДУ;
  • кандыдат філалагічных навук В.У. Сідарэвіч-Стахнова, дацэнт кафедры РГМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат педагагічных навук М.А.Тарасенка, дацэнт кафедры АМ МПД ФМА БДУ;
  • кандыдат педагагічных навук А.У.Трухан, дацэнт кафедры АМ МПДР ФМА БДУ;
  • кандыдат філалагічных навук А.Б.Чыркун, дацэнт кафедры АМ МПД БДУ.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 56 чалавек. Геаграфія канферэнцыі ахапіла 2 беларускія ВНУ (г. Мінск) і 5 расійскіх ВНУ (г.Масква, г.Санкт-Пецярбург). На канферэнцыю было прадстаўлена 62 даклады 80 аўтараў у вочным і дыстанцыйным фармаце. Тэматыка канферэнцыі закранала наступныя пытанні:

  1. Лінгвакультуралагічныя і метадычныя пытанні моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў у кантэксце мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі.
  2. Навучанне замежнай мове як сродку прафесійнай міжкультурнай камунікацыі.
  3.  Актуальныя праблемы і тэндэнцыі ў перакладзе і супастаўляльныя даследаванні моў.
  4. Ключавыя задачы лінгвадыдактыкі ва ўмовах прафесіяналізацыі вышэйшай адукацыі.
  5. Развіццё іншамоўнай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў: кагнітыўна-прагматычныя і псіхолага-педагагічныя аспекты ў навучанні замежным мовам.
  6. Лічбавыя тэхналогіі ў сучаснай адукацыі: выклікі і перспектывы.

Пасля заканчэння работы секцый з гасцямі з дзвюх расійскіх ВНУ быў праведзены навукова-метадычны семінар па абмене вопытам выкладання замежных моў для студэнтаў сямі спецыяльнасцей факультэта. Удзельнікі абмеркавалі праблемы і выклікі ў прафесійнай падрыхтоўцы на замежнай мове, абмяняліся меркаваннямі, падзяліліся поглядамі на перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Гасцямі семінара былі Бабунова Ганна Сяргееўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, Золатава Марына Віянораўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры англійскай мовы для гуманітарных спецыяльнасцей Інстытута філалогіі і журналістыкі Нацыянальнага даследчага. М.І.Лабачэўскага, Іваноў Сяргей Сайяравіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай мовы для гуманітарных спецыяльнасцей Інстытута філалогіі і журналістыкі Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.І.Лабачэўскага, Клімава Ірына Іосіфаўна, кандыдат філалагічных навук, прафесар, кіраўнік Дэпартамента моўнай падрыхтоўкі Фінансавага універсітэта пры Урадзе РФ, Козьмін Аляксандр Алегавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай мовы № 3 МДІМА МЗС Расіі, Лаўрова Наталля Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар МДІМА МЗС Расіі, Чыханава Марына Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута тэхналогій прадпрымальніцтва і права Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта аэракасмічнага прыборабудавання.

Атрыманы вопыт можа быць выкарыстаны выкладчыцкім складам кафедраў рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці і англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў планаванні навучальнага працэсу.