Select your language

14 кастрычніка 2026 года ў рамках Дыпламатычных чытанняў на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыўся конкурс прэзентацый на англійскай мове "Importanceof Communication SkillsinDoing International Business". Мерапрыемства, арганізаванае дацэнтам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці М. В. Натуркачом і старшым выкладчыкам Н. І. Чарнецкай, сабрала студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа".

Студэнты прадставілі свае даследаванні, прысвечаныя розным аспектам дзелавой камунікацыі ў міжнародным асяроддзі. У сваіх выступах удзельнікі закранулі шырокі спектр актуальных пытанняў – ад тэарэтычных асноў міжкультурнага ўзаемадзеяння да практычных прыкладаў, якія дэманструюць важнасць падрыхтоўкі і ўліку камунікатыўных адрозненняў для дасягнення выніку перамоваў і прасоўвання бізнесу. Асаблівая ўвага была нададзена канцэпцыі высокакантэксных і нізкакантэкстных культур Эдварда Хола, якая дазваляе глыбей зразумець прычыны неразумення паміж прадстаўнікамі розных краін. Адна з прэзентацый была прысвечана заснавальніку навукі аб міжкультурнай камунікацыі, які распрацаваў ключавыя канцэпцыі дадзенай галіны, а таксама яго паслядоўнікам – Герту Хофстэдзе з яго мадэллю культурных вымярэнняў, Фонсу Трампенаарсу і Чарльзу Хэмпдэн-Тэрнеру, чые падыходы да аналізу і параметраў размежавання культур таксама знайшлі адлюстраванне ў дакладах.

Студэнты прааналізавалі рэальныя кейсы, якія паказваюць, як недаацэнка культурных асаблівасцей можа паўплываць на вынікі дзелавога супрацоўніцтва. У якасці прыкладу быў разгледжаны досвед кампаніі Walmart на японскім рынку, дзе недастатковы ўлік мясцовых камунікатыўных нормаў і спажывецкіх пераваг абцяжарыў пасоўванне бізнесу. Асобны акцэнт быў зроблены на важнасці ўліку камунікатыўных адрозненняў у сферы лагістыкі. Удзельнікі абмеркавалі, як на этапе перагамоваў адпавядаюць такія ключавыя параметры ў дамовах на аказанне лагістычных паслуг як кошт паслуг, маршрут, фрахт, умовы страхавання, тэрміны дастаўкі і размеркаванне адказнасці бакоў. Было падкрэслена, што недаацэнка культурных асаблівасцей пры абмеркаванні гэтых пытанняў можа прывесці да зрыву здзелак і фінансавых страт.

Пасля выступленняў удзельнікі адказвалі на пытанні і абменьваліся думкамі, што садзейнічала паглыбленню разумення тэмы і развіццю навыкаў прафесійнай дыскусіі. Падчас мерапрыемства студэнты прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень валодання прафесійнай англійскай мовай, але і глыбокае разуменне міжкультурных адрозненняў, што з'яўляецца крытычна важным для будучых спецыялістаў-міжнароднікаў.

Падобныя мерапрыемствы, якія арганізуюцца кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, накіраваны на развіццё "мяккіх навыкаў" і культурнага інтэлекту студэнтаў. Яны дазваляюць будучым спецыялістам не толькі ўдасканальваць моўныя кампетэнцыі, але і рыхтавацца да эфектыўнай работы ва ўмовах міжкультурнай разнастайнасці сучаснага бізнесу.

Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа»