У рамках рэспубліканскага Тыдня бацькоўскай любові на факультэце міжнародных адносін прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме сямейных каштоўнасцей беларусаў. Мерапрыемства аб'яднала супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта, стаўшы пляцоўкай для адкрытага дыялогу аб сям'і, грамадстве і дзяржаве.
Для прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў ФМА Адзіны дзень інфармавання правёў прафесар кафедры міжнародных адносін, доктар гістарычных навук прафесар У.В. Фральцоў. У сваім выступленні ён спыніўся на ключавых аспектах нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі, ролі дзяржавы ў падтрымцы сем'яў з дзецьмі, магчымасцях прадастаўлення льготнага крэдытавання жылля для шматдзетных сем'яў і мерах па павышэнні прэстыжу адказнага бацькоўства. Асаблівая ўвага была нададзена такім выклікам сучаснасці, як "еўрапеізацыя" сямейных мадэляў і ўплыў лічбавага асяроддзя, а таксама значнасці захавання гістарычнай сувязі пакаленняў.
Для студэнцкай аўдыторыі спікерам выступіла А. В. Сушчэвіч. У ходзе сустрэчы асаблівы акцэнт быў зроблены на сучасных дэмаграфічных выкліках і дзяржаўнай палітыцы Беларусі па падтрымцы сям'і. Студэнты МГЭІ ім. А. Д. Сахарава, якія прынялі ўдзел у АДІ, закранулі пытанні захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў ва ўмовах лічбавага асяроддзя і ўплыву штучнага інтэлекту на фарміраванне светапогляду моладзі. Удзельнікі абмеркавалі пытанні процідзеяння дэструктыўным мадэлям успрымання сямейных каштоўнасцей, прэстыжу шматдзетнай сям'і і важнасці крытычнага мыслення ва ўмовах уплыву штучнага інтэлекту і глабальных сетак.
Правядзенне Адзінага дня інфармавання на ФМА стала важным крокам ва ўмацаванні разумення таго, што моцная сям'я з'яўляецца не толькі асновай дэмаграфічнага дабрабыту, але і фундаментам нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту Беларусі.