Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе з юбілеем Леаніда Міхайлавіча Гайдукевіча, прафесара кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці, доктара гістарычных навук.
Паважаны Леанід Міхайлавіч, сардэчна віншуем Вас з юбілеем!
З Вашым іменем непарыўна звязаны гісторыя кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці, яе традыцыі і дасягненні. Вы ўнеслі значны ўклад у яе стварэнне і ў станаўленне цэлага напрамку навуковых даследаванняў, прысвечаных міжнароднаму турызму.
Калегі, студэнты, выпускнікі спецыяльнасці «Менеджмент» шануюць Вас як настаўніка і старэйшага таварыша, гатовага дапамагчы парадай, аказаць падтрымку ў любых пытаннях: і педагагічных, і навуковых, і бытавых.
У гэты дзень жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, удачы! Няхай гэтыя дні, калі мы ўспамінаем створанае Вамі, напоўняць Вас энергіяй для новых здзяйсненняў!
Жадаем, каб сёлетняя юбілейная дата стала не проста ўзятай мяжой, а новым стартам для Вашых будучых навуковых і творчых поспехаў!
