Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў БДУ "Сучасныя праблемы грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту", прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Ю.П. Броўкі, якая адбудзецца 29 кастрычніка 2026 г. на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе: г. Мінск, Ленінградская, 20, аўд. 707.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна зарэгістравацца да 15 кастрычніка 2026 г. па спасылцы.
Інфармацыйны ліст і патрабаванні да матэрыялаў ТУТ