Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Круглым стале "Сучасныя праблемы міжнародна-прававога рэгулявання выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту", прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Ю.П. Броўкі, які адбудзецца 29 кастрычніка 2026 г. на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе: г. Мінск, Ленінградская, 20, аўд. 516.
На круглым стале плануецца абмеркаванне сучасных праблем міжнароднага права, звязаных з рызыкамі выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту, у тым ліку у кантэксце міжнароднага міру і бяспекі, процідзеяння злачыннасці і дасягнення мэт устойлівага развіцця.
Рабочыя мовы - руская, беларуская.
Час правядзення мерапрыемства: 10.00-13.00.
Да выступлення на круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі акадэмічнага асяроддзя, дзяржаўныя служачыя, юрысты, якія працуюць з міжнародна-прававой праблематыкай, аспіранты, ад'юнкты. У дыскусіі могуць узяць удзел магістранты, студэнты і курсанты.