З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта міжнародных адносін прайшлі стажыроўку ў Кітайскім універсітэце замежных спраў (China Foreign Affairs University), г. Пекін. Сярод удзельнікаў – намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі (на грамадскіх пачатках), кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры міжнародных адносін Іван Аляксеевіч Чувілаў, загадчык кафедры міжнародных адносін, доктар палітычных навук, прафесар Юліяна Ігараўна Малевіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін, кандыдат гістарычных навук Вольга Сяргееўна Жураўская.
Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў заснаваны ў 1955 г. па ініцыятыве Чжоў Эньлая, падпарадкаваны Міністэрству замежных спраў КНР, вядомы як «кузня кітайскіх дыпламатаў». Рыхтуе спецыялістаў па міжнародных адносінах, дыпламатыі, міжнародным праве і замежных мовах. Мае праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Сярод выпускнікоў – больш за 30 міністраў і некалькі сотняў паслоў.
У рамках гэтага візіту была праведзена прэзентацыя магчымасцей факультэта міжнародных адносін у сферы адукацыі і навукі, што выклікала вялікую цікавасць з боку студэнтаў і супрацоўнікаў Кітайскага ўніверсітэта замежных спраў. Выкладчыкі ФМА атрымалі магчымасць наведаць лекцыйныя і практычныя заняткі па пытаннях знешняй палітыкі КНР, арганізаваныя ў рамках навучальнага працэсу Кітайскага ўніверсітэта замежных спраў.
Важным складальнікам візіту стаў круглы стол, на якім бакі абмеркавалі асаблівасці развіцця беларуска-кітайскіх адносін на сучасным этапе, асобная ўвага была ўдзелена ролі Рэспублікі Беларусь у прасоўванні ініцыятывы "Адзін пояс – адзін шлях", развіццю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і будаўніцтву супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Значным складнікам візіту таксама стала наведванне Даследчага цэнтра па фармаванні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.