Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім. У.І. Пічэты і ім. А.М. Сеўчанка назвалі ў БДУ. У гэтым годзе прызёраў вызначылі ў намінацыі «Адукацыя».
Прэмію імя У.І. Пічэты прысудзілі аўтарскаму калектыву кафедры міжнароднага права ФМА ў складзе загадчыка кафедры Алены Доўгань, дацэнтаў Ірыны Кузняцовай і Наталлі Мароз за распрацоўку навучальных дапаможнікаў “Міжнароднае публічнае права. Агульная частка» і «Міжнароднае публічнае права. Асаблівая частка».
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на ўрачыстым пасяджэнні Савета БДУ, прымеркаваным да 105-годдзя ўніверсітэта.
Даведка.
Прэмія ім. У.І. Пічэты прысуджаецца ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, прэмія ім. А.М. Сеўчанкі - у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
Упершыню конкурс быў арганізаваны ў 1993 годзе. З 1999 па 2008 год ён праводзіўся раз на два гады. З 2009 года яму вярнулі статут штогадовага. У год правядзення конкурсу ў намінацыі "Навука" дадаткова намінуюцца маладыя вучоныя (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук - да 35 гадоў, вучоныя без ступені - да 30 гадоў).