6 верасня 2026 г. у Мінску прайшло самае масавае спартыўнае мерапрыемства краіны – Мінскі паўмарафон 2026. Мерапрыемства аб'яднала мінчан і гасцей сталіцы на бегавых дыстанцыях у 21.097 км, 10 км і 5 км, а таксама ў Фан-забегу. Спартыўна-масавы праект актыўна падтрымлівалі студэнты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БГУ.
Пасля завяршэння забегу на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Кожны ўдзельнік ад факультэта міжнародных адносін БДУ, які паспяхова пераадолеў дыстанцыю і перасек фінішную прамую, быў узнагароджаны памятным медалём.
Удзел у Мінскім паўмарафоне 2026 года стаў не проста шанцам выпрабаваць сябе, а выдатнай нагодай завесці новыя знаёмствы ў нефармальнай абстаноўцы, атрымаць масу пазітыву і выдатных уражанняў, а таксама магчымасцю нагадаць кожнаму аб важнасці такіх мерапрыемстваў у нашым жыцці. Ганарымся нашымі студэнтами і калегамі. Даказалі: сіла дыпламата не толькі ў аргументах, але і ў цягавітасці. Да новых стартаў!
![]() |
![]() |

