У БДУ выдадзены навучальны дапаможнік па дысцыпліне "Палітычнае краіназнаўства", падрыхтаваны дацэнтам кафедры міжнародных адносін, кандыдатам палітычных навук, намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі (на грамадскіх пачатках) Іванам Аляксеевічам Чувілавым.
Дадзенае выданне ўдастоена Грыфа Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Электронная версія навучальнага дапаможніка размешчана ў электроннай бібліятэцы БДУ па спасылцы.
Вучэбны дапаможнік накіраваны на фарміраванне сістэмнага ўяўлення аб гістарычных асаблівасцях палітычнага развіцця розных дзяржаў, а таксама актуальных тэндэнцыях выбудоўвання іх палітычных сістэм і рэалізацыі знешнепалітычнага курса.
Міжнародныя адносіны і палітычныя праблемы іх развіцця перажываюць пастаянныя трансфармацыі, што патрабуе бесперапыннага навуковага пошуку і ўвагі з боку тых, хто імкнецца спазнаваць рэаліі сусветнай палітыкі. Разуменне гістарычных аспектаў палітычнага развіцця краін дазволіць з больш якасна-рацыянальных пазіцыяў падысці да асэнсавання сучасных, яшчэ больш складаных пытанняў у міжнародных адносінах.