17 чэрвеня 2026 г. адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця III Міжнароднай выставы індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» (далей - выстава). Цырымонія афіцыйнага адкрыцця прайшла з удзелам ганаровых гасцей, афіцыйных дэлегацый, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, арганізацый і прадпрыемстваў. Арганізатарамі выставы выступілі Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь і Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа". Адкрыццё выставы было выбудавана вакол канцэпцыі "Партыя міру". У яе аснове – вобраз стратэгічнай шахматнай партыі, дзе нацыянальная бяспека разглядаецца як сістэма вывераных рашэнняў, накіраваных на захаванне міру, стабільнасці і суверэнітэту.
У цырымоніі прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь А. Р. Вольфавіч і Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Т.Ш. Масадыкаў. У рамках выставы абмяркоўвалася тэхнічная абарона інфармацыі, галіновая кібербяспека ва ўмовах цыфравізацыі прамысловасці, ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва дзяржаў-членаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, бяспека ў надзвычайных сітуацыях, рэалізацыя дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, а таксама пытанні грамадзянскай абароны і абароны ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Таксама ў рамках выставы прадставілі ведамасныя дасягненні і магчымасці ў галіне гарантавання нацыянальнай бяспекі, абсталяванне і ўзбраенне, падыходы да прафілактычнай работы і ўзаемадзеяння з грамадзянамі. Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе мабільны інспекцыйна-надглядны комплекс кітайскай вытворчасці на беларускім шасі.
Сілавыя ведамствы нашай краіны ў мерапрыемстве адкрыцця выставы прадстаўлялі курсанты розных навучальных устаноў. Гонар прадставіць спецыяльнасць "Мытная справа" была прадастаўлена студэнтам-мытнікам ФМА БДУ, якія ўваходзяць у Групу ганаровай варты. Студэнты паставіліся да даручэння вельмі адказна. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве Групе ганаровай варты ФМА БДУ былі выказаны словы падзякі ад кіраўніцтва Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь і ДМК Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязная інфармацыя тут.
А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2026/2026_06_17{/gallery}