5 чэрвеня замежныя студэнты магістратуры вясновага набору спецыяльнасці "Management" (Прафілізацыя "Management in International Tourism and Hospitality", мова навучання – англійская) у рамках заняткаў па вучэбнай дысцыпліне "Research Work" ("Навукова-даследчая работа") у суправаджэнні загадчыка кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці І. М. Аўласенка наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Магістранты арганізавана запісаліся, азнаёміліся з навукова-даведачным апаратам установы, асноўнымі тыпамі фондаў і сістэмай замовы літаратуры з іх. Студэнты таксама зазірнулі ў некаторыя спецыялізаваныя чытацкія залы. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне Кітайскага цэнтра кнігі, у якім змяшчаюцца разнастайныя актуальныя матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы, палітычнай сістэме Кітая, а таксама найбольш вядомыя выданні з філасофскай і літаратурнай спадчыны гэтай краіны. У далейшым рэсурсы дадзенага цэнтра і бібліятэкі ў цэлым могуць быць выкарыстаны вучнямі для падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый. Акрамя гэтага, магістранты наведалі аглядную пляцоўку на даху бібліятэкі, а таксама прынялі ўдзел у запісе відэароліка, які будзе выкарыстаны для прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у КНР. Заняткі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дазволілі не толькі азнаёміць замежных навучэнцаў з сістэмай пошуку літаратуры, навуковым патэнцыялам бібліятэкі, але і ўзбагаціць іх веды пра беларускую гісторыю і культуру.
