Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

26 мая 2026 г. СНДЛ «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз» правяла інтэлектуальную гульню «Азіяцкая мазаіка: падарожжа па ПУА». У турніры, прысвечаным праблемам гісторыі і сучаснасці Паўднёва-Усходняй Азіі, прынялі ўдзел тры каманды: студэнты 1–3 курсаў спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Міжнародная канфлікталогія".

Спаборніцтва прайшло ў фармаце "Сваёй гульні", дзе ўдзельнікам было прапанавана праверыць свае веды аб рэгіёне па тэматычных рубрыках: "гісторыя з геаграфіяй", "культура, традыцыі, рэлігія", "персаналіі", "дзейнасць АСЕАН", "знешняя палітыка краін рэгіёну", "гарачыя кропкі". Асобнай рубрыкай з'яўляўся "выкладчыцкі сектар", у якім былі прадстаўлены пытанні па тэме гульні ад прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры міжнародных адносін. У арганізацыі мерапрыемства актыўны ўдзел прынялі студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Варта сказаць, што праблематыка спаборніцтва цесна звязана са зместам навучальных дысцыплін, якія вывучаліся ўдзельнікамі ў гэтым семестры: "Комплекснае рэгіёназнаўства" і "Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь". Так, праз вывучэнне тэндэнцый развіцця дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, як у працэсе падрыхтоўкі да гульні, так і ў ходзе складання заданняў, студэнты атрымалі цэласнае ўяўленне аб гэтым мезарэгіёне. Студэнты 1 курса правялі для аўдыторыі квіз па тэме "Рэспубліка Беларусь і Паўднёва-Усходняя Азія: стан і перспектывы ўзаемадзеяння", што тэматычна і змястоўна звязана з дысцыплінай "Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь".

Перамогу ў інтэлектуальным спаборніцтве атрымала каманда 2 курса (на фота з дыпломам). Адказныя за мерапрыемствы – дацэнт А.В. Дземідовіч, прафесар В.В. Фральцоў.

Падобны інтэрактыўны фармат садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, развіццю аналітычных навыкаў, фарміруе камандны дух і матывацыю дасягненняў.

А.В. Дземідовіч, к.г.н., дацэнт кафедры міжнародных адносін, кіраўнік СНДЛ

{gallery}2026/2026_05_26_02{/gallery}