Select your language

Цыкл практычных сустрэч са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» ў дадзеным навучальным годзе працягнуўся з удзелам дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызму Кірылам Генадзьевічам Машарскім.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальнае агенцтва па турызму" з'яўляецца дзяржаўнай установай, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму.

У ходзе сустрэчы са студэнтамі Кірыл Генадзьевіч азнаёміў з мэтамі, задачамі дзяржаўнай установы і вынікамі 2026 года турыстычнай галіны Рэспублікі Беларусь, а таксама перспектывамі развіцця беларускага турызму.

А таксама сумесна са студэнтамі абмеркаваў шэраг практычных пытанняў, звязаных з:

  • развіццём турыстычнай галіны ва ўмовах цыфравізацыі;
  • ацэнкай лічбавых паказчыкаў, звязаных з турыстычнай галіной;
  • інтэграцыі маладога пакалення ў турыстычную галіну Рэспублікі Беларусь;
  • магчымасць стажыроўкі маладых спецыялістаў у дзяржаўнай установе "Нацыянальнае агенцтва па турызму".

Факультэт міжнародных адносін дзякуе Кірылу Генадзьевічу за змястоўную лекцыю і супрацоўніцтва з кафедрай міжнародных эканамічных адносін!