Select your language

25 мая ў рамках дысцыпліны "Практыка міжнароднага бізнесу" адбылася чарговая лекцыя з цыкла практычных сустрэч студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" з начальнікам аддзела развіцця брэнда Канструктарскага Бюро "Беспілотныя Верталёты" (брэнд UAVHELI) Ганнай Паўлаўнай Кулік.

Кампанія паспяхова працуе ў сферы распрацоўкі вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў у Рэспубліцы Беларусь. У гэтым годзе кампаніі-лідару індустрыі БЛА ў Рэспубліцы Беларусь і ў СНД споўнілася 30 гадоў.

У рамках адкрытай лекцыі спікер сумесна са студэнтамі абмеркаваў шэраг практычных пытанняў, звязаных з:

  • развіццём галіны беспілотных лятальных апаратаў у РБ і свеце;
  • інтэграцыі маладога пакалення ў інжынірынгавы працэс;
  • эканамічныя паказчыкі, звязаныя з БЛА;
  • прымяненне ведаў, атрыманых выпускніцай БДУ ФМА "Сусветная эканоміка" на практыцы;
  • магчымасць трапіць на стажыроўкі ў падобныя арганізацыі ў розныя дэпартаменты.

Факультэт міжнародных адносін дзякуе кіраўніцтву ЗАТ «КББВ» за супрацоўніцтва, а таксама выказвае падзяку Ганне Паўлаўне за змястоўную лекцыю!