У дзень ветэранаў мытнай службы студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" правялі "Урок Памяці".
Дзень ветэранаў мытнай службы адзначаецца штогод 29 мая. Свята было заснавана ў 1999 годзе па ініцыятыве грамадскіх ветэранскіх арганізацый. Асноўная яго мэта – выказаць удзячнасць людзям, якія стаялі ля вытокаў стварэння мытнай службы, і перадаць назапашаны вопыт новым пакаленням.
Дадзеная дата абрана невыпадкова. Менавіта, 29 мая 1918 года быў падпісаны Дэкрэт Савета Народных Камісараў "Аб размежаванні правоў цэнтральнай і мясцовых Савецкіх улад па збіранні пошлін і аб рэгуляванні дзейнасці мясцовых мытных устаноў". Гэты дакумент стаў зыходным пунктам у фарміраванні асноў савецкай, а ў далейшым - і сучаснай мытнай сістэмы.
Дзень ветэранаў мытнай службы, які сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, набывае асаблівае гучанне ў год 35-годдзя з дня ўтварэння мытных органаў Рэспублікі Беларусь. (20.09.2026).
"Створаная за гэты час беларуска мытня, якая дынамічна развіваецца сёння, - вынік прафесіяналізму, адказнасці і кампетэнтнасці, зладжанай работы і адданасці роднай краіне некалькіх пакаленняў мытнікаў. Дзякуй ветэранам у адстаўцы і дзеючым ветэранам за добрасумленную працу на карысць Беларусі! Дзякуй за веды і бясцэнны вопыт, якія перадаюцца маладому пакаленню, захаванне і памнажэнне традыцый мытнай службы! У гэтае выдатнае свята жадаю ўсім вам моцнага здароўя і шчасця, дабрабыту і цеплыні, міру і спакою!» – з такімі віншавальнымі словамі выступіў Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Арлоўскі В.М.
На ФМА БДУ ўжо стала традыцыяй праводзіць "Урок Памяці". У мінулым годзе "Урок Памяці" быў праведзены ў Брэсце (26.05.2026).
У гэтым годзе студэнты-мытнікі падрыхтавалі матэрыял аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія праходзілі службу ў Гродзенскай мытні.
Адкрыў "Урок Памяці" загадчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ, прафесар, доктар гістарычных навук Астрога Віктар Аляксандравіч.
"Урок Памяці" таксама праведзены ў рамках моладзевага студэнцкага праекта ФМА БДУ "ПАМЯТАЕМ!, ГАНАРЫМСЯ!, НЕ ЗДРАДЗІМ!"
Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2026/2026_05_29{/gallery}