Select your language

Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» і 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» ФМА сталі прызёрамі III Міжнароднага конкурсу мастацкага перакладу Artis Litterae, які праводзіцца Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам у лютым-сакавіку 2026 г. сярод студэнтаў і аспірантаў.

У намінацыі "Проза (пераклад з кітайскай мовы на рускую мову)" занялі:

  • 2-е месца – Тарлецкая Марыя (3 курс), Манько Анастасія (3 курс);
  • 3-е месца – Старынская Марыя (3 курс), Гоцман Максім (4 курс).

У намінацыі "Проза (пераклад з рускай мовы на кітайскую мову)":

  • 2-е месца – Раманава Ксенія ( 4 курс).

Усяго на конкурс было пададзена больш за 2000 заявак з розных краін Азіі, Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, а выкананыя пераклады ахоплівалі 18 моў гэтых рэгіёнаў.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых дасягненняў і поспехаў!

 Крыніца