Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

4-5 мая 2026 г. па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы адбылася XI Універсітэцкая прадметная алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 6-05-1036-01 Мытная справа.

У алімпіядзе, якая праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел 4 каманды студэнтаў аддзяленняў "Мытнай справы" 4 ВНУ Беларусі: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (Гомель), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, а таксама каманда студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ. Рашэнне агульных задач арганізацыі алімпіяды, яе правядзення, кантактаў з падшэфнымі школамі і гімназіямі, а таксама рабочых пытанняў па складанні і праверцы заданняў тэсціравання забяспечылі Арганізацыйны камітэт і Рабочая група алімпіяды, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзвюх кафедр. 

Удзельнікі паказалі дастойныя вынікі ў выкананні заданняў алімпіяды, прадэманстраваўшы глыбокія веды прафесійнай мытнай тэрміналогіі, паказаўшы выдатныя вынікі валодання англійскай мовай пры выкананні лексіка-граматычнага тэсту і праявіўшы арыгінальнасць, творчы падыход і бліскучую лагічную аргументацыю пры напісанні эсэ.

Па-за конкурсам у алімпіядзе ўдзельнічала каманда валанцёраў, студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "сусветная эканоміка": Кляшчонак Канстанцін, Пасмурцаў Дзяніс, Панядзько Дар'я, Санкіна Марыя. Выказваем падзяку студэнтам і кіраўнікам валанцёрскага праекта, старшым выкладчыкам кафедры Т.І. Макарэвіч і І.І. Макарэвіч за ўдзел, арыгінальную відэапрэзентацыю і цікавасць да мытнай тэматыкі.

Па выніках каманднага першынства месцы размеркаваліся наступным чынам: 

По результатам командного первенства места распределились следующим образом:

  • 1 месца – каманда ФМА БДУ
  • 2 месца – каманда БелДУТ
  • 3 месца падзялілі каманды ГрДУ і БДЭУ

У індывідуальным заліку пераможцамі сталі:

  • Красоўская Сафія Андрэеўна (ФМА БДУ) і Лашук Анастасія Дзянісаўна (ФМА БДУ), якія набралі па 63 балы;
  • Дубініна Вера Вячаславаўна (БелДУТ), якая набрала 61 бал;
  • Марэцкая Мар'я Канстанцінаўна (ГрДУ), якая набрала 60 балаў.

У конкурсе відэапрэзентацый лепшай была прызнана візітоўка ФМА БДУ.

Сертыфікатамі ў розных намінацыях узнагароджаны ўдзельнікі каманд, якія паказалі лепшыя вынікі ў прафесійнай галіне (віктарына): Красоўская Сафія Андрэеўна (БДУ); майстэрства лагічнай аргументацыі і творчае мысленне (эсэ): Дубініна Вера Вячаславаўна (БелДУТ), а таксама высокі ўзровень валодання англійскай мовай і выдатнае веданне англійскай граматыкі (комплексны лексіка-граматычны тэст): Мізерыя Вераніка Вячаславаўна (ГрДУ). 

С.А. Дубінко, заг. кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці дацэнт, к.ф.н.
Т.В. Шміт, старшы выкладчык кафедры