Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

16 мая прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію "Знакавыя храмы і сядзібна-паркавая архітэктура Брэсцкай вобласці" па маршруце Мінск-Ішкальдзь-Вольна-Завоссе-Сталовічы-Баранавічы-Ястрамбель-Грушаўка-Мінск. Адмысловае ўражанне пакінулі праваслаўныя і каталіцкія храмы, а таксама музей Адама Міцкевіча ў Завоссі. Шляхецкія сядзібы ў в.Ястрамбель і в. Грушаўка часткова адрэстаўраваны, але нават у такім выглядзе ўражваюць сваёй архітэктурай і формамі.

Мы ўсклалі кветкі да памятнага знака ваеннаму лётчыку Герою Беларусі У.М. Карвату паблізу вёскі Малое Гацішча на месцы падзення самалёта. Уладзімір Мікалаевіч Карват загінуў 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, адвёўшы самалёт ад населенага пункта.

Паездка дала магчымасць адпачыць, даведацца шмат цікавых фактаў з гісторыі сваёй Радзімы і пакінула цудоўныя ўспаміны.