Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

13 мая 2026 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося значнае мерапрыемства, прысвечанае Вялікай Перамозе, а таксама Году беларускай жанчыны.

У круглым стале «Жаночы твар Перамогі» прынялі ўдзел больш за 25 студэнтаў розных спецыяльнасцяў і курсаў ФМА БДУ. Круглы стол уключаў дзве сесіі з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00. Усе студэнты прапанавалі вельмі цікавыя даклады, прысвечаныя героям і іх унёску ў Вялікую Перамогу. Студэнты актыўна задавалі пытанні і даведаліся для сябе шмат новай карыснай інфармацыі.

У склад экспертнай камісіі-журы ўвайшлі Карына Ігараўна Ярмашук — намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ФМА БДУ, Старшыня Савета маладых вучоных ФМА БДУ, к.паліт.навук, дацэнт і Ксенія Аляксандраўна Шмакава — Старшыня Савета па навукова-даследчай рабоце аспірантаў і суіскальнікаў ФМА БДУ, аспірант кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, медыятар, магістр права.

Па выніках экспертнай ацэнкі былі вызначаны 6 пераможцаў, якія прадэманстравалі найбольш высокі ўзровень падрыхтоўкі і глыбіню прапрацоўкі тэм. Аўтары лепшых выступленняў узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені

Віншуем студэнтаў з паспяховым удзелам і жадаем далейшых дасягненняў у акадэмічнай і практычнай дзейнасці!