Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

7 мая 2026 года, напярэдадні Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мытнікі мінскага рэгіёну, студэнты Групы ганаровай варты ФМА БДУ, школьнікі разам з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Эдуардам Рыгоравічам Даніловічам урачыста ўсклалі кветкі да падножжа манумента «Ахвярам лагера Трасцянец».

Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шнараў на нашай зямлі. Незагойная рана - канцэнтрацыйны лагер смерці "Трасцянец".

"Трасцянец" стаў найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі месцам масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Па колькасці ахвяр ён займае чацвёртае месца пасля такіх сумна вядомых нацысцкіх лагераў смерці ў Еўропе, як Асвенцым, Майданак і Трэблінка. Тут гінулі савецкія ваеннапалонныя, яўрэі Беларусі і заходнееўрапейскіх дзяржаў, падпольшчыкі і партызаны, жыхары Мінска, арыштаваныя ў якасці закладнікаў. 

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у мэтах захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ініцыявала з улікам вынікаў расследавання крымінальнай справы актуалізацыю звестак аб колькасці загінуўшых у самым буйным на акупіраванай тэрыторыі СССР лагеры смерці "Трасцянец".

У выніку прынятых мер сістэма пахаванняў лагера смерці (урочышчы "Благоўшчына", "Шашкоўка", паблізу в. Малы Трасцянец) пастаўлена на дзяржаўны ўлік і пашпартызавана адзіным комплексам з агульнай колькасцю пахаваных не менш як 546 тысяч, а не 206,5 тысячы, як гэта лічылася раней.

Вялікае злачынства супраць чалавечнасці - мы не ў праве ніколі забыць!

Падрабязная інфармацыя аб канцлагеры смерці “Трасцянец” тут: 

А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ