Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Каманда факультэта міжнародных адносін БДУ ў складзе Вольгі Тайнік, студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднага права", і Ксеніі Шмаковай, аспіранта кафедры міжнароднага права, заняла другое месца ў Міжнародным студэнцкім конкурсе відэа аб гуманітарных наступствах аднабаковых прымусовых мер "UCMs Uncovered", арганізаваным у рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Конкурс праводзіўся пад эгідай Мандата Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека.

Міжнародны студэнцкі конкурс відэа праходзіў з кастрычніка 2025 г. па люты 2026 г. У конкурсе прынялі ўдзел 56 каманд з усяго свету, уключаючы Венесуэлу, Іран, Партугалію, Кітайскую Народную Рэспубліку, Расійскую Федэрацыю і іншыя дзяржавы. Конкурс праходзіў на англійскай мове.

Студэнткі факультэта міжнародных адносін падрыхтавалі відэаролік аб уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на права на здароўе, які быў высока ацэнены журы, што ўключала 15 незалежных экспертаў у галіне міжнароднага права.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу і дэманстрацыя ролікаў, якія занялі прызавыя месцы, адбылася на міжнароднай канферэнцыі "Гуманітарная дзейнасць, сродкі прававой абароны і прыцягненне да адказнасці ва ўмовах аднабаковых санкцый", якая прайшла 9-10 красавіка 2026 г. у штаб-кватэры ААН у г. Жэневе. Відэа, падрыхтаванае А.Тайнік і К.Шмаковай, атрымала самыя высокія водгукі з боку прадстаўнікоў дзяржаў, а таксама ўдзельнікаў канферэнцыі з боку акадэмічнай супольнасці.

Больш падрабязна аб конкурсе і выніках.

Віншуем навучэнцаў факультэта міжнародных адносін з выдатным вынікам удзелу ў Міжнародным конкурсе ААН і жадаем далейшых перамог! 

{gallery}2026/2026_05_13{/gallery}