З 2 сакавіка па 29 красавіка 2026 года факультэт нямецкай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў правёў штогадовы Міжнародны граматычны конкурс па нямецкай мове “Grammatik mit Sinn und Verstand”.
Мэтамі конкурсу з'яўляюцца:
- стымуляванне паглыбленага вывучэння нямецкай мовы;
- раскрыццё моўных талентаў;
- развіццё творчай ініцыятывы;
- умацаванне міжвузаўскіх сувязей.
Конкурс праходзіў у два этапы. Заданне I этапа: творчае заданне (арыгінальнае прадстаўленне граматычнай з'явы „Konjunktiv“ у форме запісу сцэнкі/відэароліка працягласцю 4-6 хвілін пры ўмове “жывога” запісу галасоў удзельнікаў). Заданне II этапу выконвалася камандамі адначасова ў анлайн-фармаце на платформе Quizizz. У гэтым годзе на конкурс былі прадстаўлены 12 каманд з вядучых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ выставіла на Міжнародны конкурс сёлета каманду пад назвай "Die Satz-Strategen", якая складаецца з 7 удзельнікаў.
Кафедра віншуе каманду, якая заняла ІІ месца ў конкурсе.
Міжнародны граматычны конкурс па нямецкай мове "Grammatik mit Sinn und Verstand" стаў значным мерапрыемствам у галіне вывучэння нямецкай граматыкі, якое садзейнічае развіццю моўных навыкаў і паглыбленню лінгвістычнага разумення сярод удзельнікаў усіх узроўняў. Гэты конкурс не толькі стымулюе цікавасць да нямецкай мовы, але і садзейнічае міжкультурнаму дыялогу, абмену ведамі і вопытам паміж студэнтамі з розных краін.
