29 красавіка 2026 года ў рамках 83-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыліся пасяджэнні дзвюх міжнародных секцый на англійскай мове, арганізаваных у анлайн-фармаце сумесна з Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі: Секцыя 55 «Changing Landscape of the Global and National Economy» і Секцыя 56 «Structural Transformations in the Economy for a Better Future».
Арганізатарам секцый з боку факультэта міжнародных адносін БДУ выступіла кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Святланы Аляксееўны Дубінка, якая стала старшынёй абедзвюх секцый. З боку Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі старшынёй секцый выступіла дацэнт Ніна Пятроўна Стараверава. Сакратаром секцыі 55 выступіла Анастасія Раманаўна Козыр, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", сакратаром секцыі 56 – Ульяна Юр'еўна Кулінская, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Правядзенне міжнародных секцый стала важнай часткай навуковага жыцця факультэта. Канферэнцыя традыцыйна аб'ядноўвае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, даючы ім магчымасць прадставіць вынікі сваіх даследаванняў, абмеркаваць актуальныя праблемы сусветнай эканомікі і прадэманстраваць навыкі прафесійных акадэмічных зносін на англійскай мове. Міжнародны фармат мерапрыемства, рэалізаваны ў супрацоўніцтве з Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, зноў пацвердзіў значнасць устойлівых навукова-адукацыйных сувязей паміж універсітэтамі.
У рамках секцыі 55 Changing Landscape of the Global and National Economy былі прадстаўлены даклады, прысвечаныя зменам у сусветнай і нацыянальнай эканоміцы пад уплывам сучасных геаэканамічных, лагістычных, фінансавых і тэхналагічных працэсаў. Удзельнікі разгледзелі пытанні пераасэнсавання экспартных маршрутаў Беларусі і доступу да знешніх рынкаў, трансфармацыі глабальных лануцжкоў паставак, развіцця падпісачнай эканомікі, інавацый у структураванні капіталу, а таксама адаптацыі трансгранічнага інвестыцыйнага банкінгу да манетарнаага узмацнення жорсткасці і геапалітычных зрухаў.
Асаблівая ўвага ў рабоце секцыі была ўдзелена Паўночнаму марскому шляху як фарміруемаму вектару трохбаковага супрацоўніцтва Беларусі, Расіі і Кітая ва ўмовах зменлівай глабальнай эканамічнай прасторы. Прадстаўленыя даклады дазволілі ўдзельнікам абмеркаваць шырокае кола пытанняў, звязаных з пошукам новых напрамкаў эканамічнага развіцця, умацаваннем міжнароднага супрацоўніцтва і адаптацыяй нацыянальных эканомік да сучасных выклікаў.
Тэматыка секцыі 56 «Structural Transformations in the Economy for Better Future» была засяроджана на структурных зменах у эканоміцы, якія вызначаюць контуры будучага развіцця. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аказаліся пытанні экалагізацыі эканомік дзяржаў-членаў ШАС, трансфармацыі фінансавай сістэмы ў інтарэсах вытворчасці, уплыву новых тэхналогій і штучнага інтэлекту на рынак працы і прадукцыйнасць, дэмаграфічнага крызісу ў развітых краінах, а таксама ролі лічбавых экасістэм і сэрвіснай рэвалюцыі ў фарміраванні ўстойлівай і канкурэнтаздольнай эканомікі.
Даклады, прадстаўленыя ў рамках абедзвюх секцый, адрозніваліся актуальнасцю, змястоўнай глыбінёй і практычнай значнасцю. Студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, упэўненае валоданне прафесійнай тэрміналогіяй, здольнасць аналізаваць сучасныя эканамічныя працэсы ў міжнародным кантэксце і аргументавана прадстаўляць вынікі сваіх даследаванняў.
Паседжанні прайшлі ў жывой і зацікаўленай атмасферы. Падчас паседжанняў разгортвалася жывая навуковая дыскусія, якая надала секцыям адмысловую дынаміку і дазволіла ператварыць кожны выступ у паўнавартасны прафесійны дыялог. Такі фармат садзейнічаў развіццю прафесійнага дыялога, крытычнага мыслення і навыкаў аргументаванай навуковай дыскусіі.
Важна адзначыць, што ў кожнай з секцый было зарэгістравана па 9 удзельнікаў, і ўсе заяўленыя дакладчыкі выступілі з паведамленнямі. Гэта сведчыць аб высокай уцягнутасці маладых даследчыкаў і сур'ёзным стаўленні студэнтаў і аспірантаў да ўдзелу ў канферэнцыі.
Па выніках работы секцый былі вызначаны найлепшыя даклады, рэкамендаваныя да апублікавання. У секцыі № 55 першае месца заняла Козыр А. Р. з дакладам «The Northern Sea Route as an Emerging Vector of Trilateral Cooperation Between Belarus, Russia and China in the Changing Landscape of Global Economy»; другое месца – Барадач Д. А. з тэмай “«Belarusian Exports Under Pressure: Rethinking Trade Routes and Market Access»; трэцяе месца – Пузанкевіч Д. С. з дакладам “Transformation of Global Supply Chains amid Structural Changes in the Global and National Economy»”.
У секцыі № 56 першае месца было прысуджана Алешнікавай А. Я. за даклад «Structural Transformations for Better Future: Prospects for Greening the Economies of SCO Member States»; другое месца занялі Кулінская У. Ю. і Мядзведзеўскіх Д. С. з даследаваннем "The Service Revolution: Structural Changes in the Economy for Sustainability"; трэцяе месца – Ваганава П. Д. з тэмай "New Technologies and the Labor Market: Jobs Lost and Jobs Gained". Вельмі актуальным і цікавым, глыбокім па зместу і лагічным па форме выкладу прагучаў даклад аспіранткі ФМА Ляўковіч Ангеліны Ігараўны на тэму “The Role and Place of Digital Ecosystems in the System of Competitiveness”. Factors of International Banks».
Правядзенне секцый 55 і 56 у рамках 83-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ стала важным пацвярджэннем высокага ўзроўню навуковай падрыхтоўкі студэнтаў факультэта міжнародных адносін, іх умення працаваць з актуальным міжнародным парадкам дня і прадстаўляць вынікі сваіх даследаванняў у акадэмічным асяроддзі. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю даследчай культуры, навыкаў публічнага выступлення, прафесійнай дыскусіі і акадэмічнага супрацоўніцтва, а таксама ствараюць трывалую аснову для далейшага навуковага росту студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Факультэт міжнародных адносін БДУ выказвае падзяку Фінансаваму ўніверсітэту пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, старшыням секцый, навуковым кіраўнікам і ўсім удзельнікам канферэнцыі за плённае супрацоўніцтва, змястоўныя выступленні і актыўны ўдзел у навуковай дыскусіі.
Аўтар матэрыялу: Козыр Анастасія Раманаўна, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»
{gallery}2026/2026_04_29_03{/gallery}