Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася 83-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ.

У 2026 годзе канферэнцыя прайшла ў маштабным секцыйным фармаце і аб'яднала больш за 767 маладых даследчыкаў, якія прадставілі вынікі сваіх навуковых работ у рамках 66 секцыйных пасяджэнняў. Пасяджэнні праходзілі пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта і ахапілі ключавыя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне міжнародных адносін і права, сусветнай эканомікі, міжкультурнай камунікацыі, мытнай справы і інш.

Навуковая праграма вызначалася міждысцыплінарным характарам і шырокай тэматыкай даследаванняў. Значная ўвага была ўдзелена пытанням лічбавай трансфармацыі сусветнай эканомікі і міжнародных адносін, праблемам міжнароднай бяспекі, устойлівага развіцця, рэгіянальнай інтэграцыі, публічнай дыпламатыі і сучаснай геапалітычнай дынамікі. Па выніках работы секцый найлепшыя даклады былі адзначаны дыпломамі 1,2,3 ступені. Удзельнікам будуць выдадзены сертыфікаты.

Канферэнцыя зноў пацвердзіла статус ФМА БДУ як вядучай навукова-адукацыйнай пляцоўкі падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у сферы міжнародных адносін і сусветнай эканомікі, якая садзейнічае развіццю даследчых кампетэнцый студэнтаў і аспірантаў і фарміраванню новага пакалення вучоных і аналітыкаў. 

{gallery}2026/2026_04_29_02{/gallery}